BE RU EN

Трамп заклікаў Еўропу набываць газ у ЗША

  • 21.01.2020, 16:45

Кіраўнік Белага дома мяркуе, што гэта зробіць еўрапейскія краіны больш незалежнымі.

Пра пастаўкі газа прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас выступу на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, паведамляе «Новое время».

«Мы заклікаем нашых сяброў у Еўропе скарыстацца велізарнымі запасамі, якія ёсць у ЗША, каб дасягнуць сапраўднай энэргетычнай бяспекі», - сказаў ён.

Трамп падкрэсліў, што Штатам больш не даводзіцца набываць энэргарэсурсы ў «варожых дзяржаў».

«З дастатковымі аб'ёмамі амерыканскага прыроднага газу, які сёння даступны, нашы еўрапейскія хаўруснікі таксама больш не будуць уразлівымі перад недружалюбнымі пастаўшчыкамі энэргарэсурсаў».

Апошнія навіны