BE RU EN

Названыя самыя бюджэтныя горналыжныя курорты Еўропы

  • 20.01.2020, 18:20

Выгадныя варыянты для падарожжа зімой.

Штогадовае даследаванне брытанскай турыстычнай кампаніі Crystal Ski Holidays паказала, што самыя даступныя еўрапейскія горналыжныя курорты размешчаныя ў Баўгарыі, а самыя дарагія - у швайцарскім Цэрмаце. Пра гэта піша segodnya.ua са спасылкай на Herald Publicist.

З улікам усіх выдаткаў, акрамя пражывання і авіяквіткоў, на гарналыжных курортах Баўгарыі Баравец і Банска турысты марнуюць за шэсць дзён блізу 530 еўраў на чалавека. Трэці шэраг рэйтынгу займае італійскі курорт Барданекк’я. Акрамя высокага ўзроўню сэрвісу, тут недарагія ski-пасы - 160 еўраў на шэсць дзён.

Цікава, што італійскія горналыжныя курорты займаюць пяць пазіцый у ТОП-10 самых бюджэтных варыянтаў. Выгадна можна адпачыць на альпійскім курорце Сестрыерэ, Саузе, Ла-Туіль і Чэрвінія. У ліку недарагіх таксама курорты Краньска Гара ў Славеніі, аўстрыйскі Эльман і швэдскі Вемдален.

Даражэй за ўсё ў Еўропе катанне на лыжах каштавацьме на швайцарскім курорце Цермат. За харчаванне, ski-пасы, арэнду рыштунку і навучанне катанню тут давядзецца выкласці больш за 1200 еўраў на тыдзень. Дарэчы, у ліку пяці самых дарагіх курортаў выявіліся выключна аўстрыйскія і швайцарскія кірункі.

Падчас даследавання экспэрты ацанілі кошт адпачынку на 30 зімовых курортах Еўропы. Улічваліся кошты ski-пасы, арэнда інвентару, харчаванне і ўрокі катання на лыжах.

Апошнія навіны