BE RU EN

Уладзіслаў Калячонак стаў другой зоркай матчу «Флінта» і «Атавы 67»

  • 18.01.2020, 15:07

Беларускі хакеіст зноў адзначыўся ў OHL.

Мінулай ноччу "Флінт" Уладзіслава Калячонка і Яўгена Аксенцюка ў гасцях саступіў "Атаве 67" у серыі пасляматчавых кідкоў - 4:5.

Яўген Аксянцюк стаў аўтарам трэцяй шайбы. Нападнік адзначыўся шасцю кідкамі, а таксама ў яго быў шанец трапіць у браму ў булітных серыях. Усяго на рахунку форварда 48 (21+28) балаў у 35 гульнях сезону, паведамляе pressball.by

.

Ягоны аднаклубнік Уладзіслаў Калячонак асіставаў пры першым узяцці брамы. Таксама абаронца вызначыўся адным кідком і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці "+1". Уладзіслаў быў прызнаны другой зоркай матчу.

У паралельнай сустрэчы "Сагіна Спірыт" Іллі Салаўёва мацнейшым выявіўся "Су-Сэнт-Мары Грэйхаўндз" - 5:2. Ілля Салаўёў асіставаў падчас трэцяга гола. Паводле вынікаў сустрэчы абаронца тройчы кінуў па браме і запісаў у актыў паказчык карыснасці "+1". У 33 матчах сезона Ілля зарабіў 30 (3+27) балаў, адзначае афіцыйны сайт ФХБ.

Апошнія навіны