BE RU EN

«Хацелася б трошкі падняць гэтую суму»

  • 17.01.2020, 21:25

У работнікаў завода ў Давыд-Гарадку заробак - $80.

Памочнік Лукашэнкі, інспектар Берасцейскай вобласці Анатоль Маркевіч 16 студзеня правёў прыём грамадзян на электрамеханічным заводзе ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна, паведамляе СТВ.

Работнікі прадпрыемства самі звярнуліся ў адміністрацыю дыктатара.

«170-180 рублёў заробак, і хацелася б трошкі падняць гэтую суму. Калектыў ужо стварыўся, і мы хочам працаваць у адным вызначаным коле, на сваім сталым месцы. І былі б нейкія паляпшэнні ў нашым заводзе», - распавяла супрацоўніца заводу Ганна Якімовіч.

Апошнія навіны