BE RU EN

Зяленскі сустрэўся з генсекам NATO

  • 24.09.2019, 20:19

Зяленскі пацвердзіў гатоўнасць Украіны працягнуць актыўнае ўзаемадзеянне з Альянсам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам падчас 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на Офіс прэзідэнта ў Telegram.

Падчас сустрэчы Зяленскі адзначыў, што Украіна працягне актыўнае ўзаемадзеянне з Альянсам у рэалізацыі структурных рэформаў у сектары бяспекі і абароны згодна са стандартам NATO.

«Сустрэўся з Енсам Столтэнбергам на палях Генасамблеі ААН. Для нас вельмі важны візіт Паўночнаатлантычнай рады ва Украіну ў канцы кастрычніка», - напісаў Зяленскі ў Telegram.

Зяленскі 23 верасня прыбыў з рабочым візітам у ЗША для ўдзелу ў 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Плануецца, што Зяленскі выступіць з прамовай падчас агульных дэбатаў сесіі Генасамблеі ААН, а таксама возьме ўдзел у саміце па мэтах устойлівага развіцця.

Апошнія навіны