BE RU EN

Клічко мае намер паўторна балатавацца ў мэры Кіева

  • 17.09.2019, 20:30

Выбары ў Кіеве могуць адбыцца 8 снежня.

Гарадскі кіраўнік Кіева Віталь Клічко збіраецца балатавацца ў мэры Кіева на будучых мясцовых выбарах.

Пра гэта Клічко заявіў на брыфінгу, паведамляе Укринформ.

«Я буду змагацца за самакіраванне, інтарэсы кіяўлян, я буду змагацца за горад Кіеў і Украіну. Таму што бачу Кіеў еўрапейскім горадам і Украіну - еўрапейскай. Я ўжо шмат зрабіў і яшчэ шмат трэба зрабіць. І таму на наступных выбарах я буду балатавацца на пасаду мэра, я буду таксама весці сваю палітычную сілу», - заявіў Клічко.

Раней паведамлялася, што выбары ў Кіеве могуць адбыцца 8 снежня.

Апошнія навіны