BE RU EN

Мы памятаем

  • 16.09.2019, 18:13

У цэнтры Менска ўспамінаюць выкрадзеных і забітых лідараў апазіцыі і журналістаў.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі ў сваім выступе нагадаў пра Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, якія зніклі роўна 20 гадоў таму, а таксама пра іншых людзей, у чыёй смерці абвінавачваюць дыктатара і ягоных набліжаных: пра Юрыя Захаранку, Змітра Завадзкага, Алега Бябеніна, Генадзя Карпенку, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Мы памятаем. 20 гадоў таму эскадронам смерці былі скрадзеныя і забітыя Віктар Ганчар і яго сябар Анатоль Красоўскі. Лукашэнка абавязкова адкажа за гэта злачынства», - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook актывіст Максім Вінярскі.

На акцыі прысутнічалі актывісты розных палітычных сілаў - «Еўрапейскай Беларусі», БХД, «Народнай Грамады», АГП.

Апошнія навіны