BE RU EN

Жыхар Светлагорска: Улады не выканалі ні аднаго абяцання. Нуль

  • 15.09.2019, 13:30

Галоўная праблема Светлагорскага раёна – завод беленай цэлюлозы.

Пра гэта кажуць людзі, якія прыходзяць на пікеты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Зміцер Савіч, які ўдзельнічае ў парламенцкай кампаніі ў Светлагорскай выбарчай акрузе №46 штодня праводзіць сустрэчы з выбарнікамі ў розных населеных пунктах раёна. Людзі абураюцца ігнараваннем іхніх патрабаванняў у закрыцці завода беленай цэлюлозы. Адзін з жыхароў Якімавай Слабады кажа пра тое, што жыць у вёсцы праз шкодныя выкіды немагчыма:

– Праблема з заводам беленай цэлюлозы не развязваецца ўжо колькі гадоў. Шкодная вытворчасць, ніякіх зрухаў няма. Яны нам усё абяцаюць – і Гомель, і Менск – але нічога не мяняецца. Усё дрэнна вельмі. Не выканалі нічога, што абяцалі, не зрабілі нічога. Тут усе так мяркуюць.

Зміцер Савіч запрашае на пікеты «Еўрапейскай Беларусі» жыхароў Светлагорска і Светлагорскага раёна. Сёння ён разам з іншымі актывістамі будзе збіраць подпісы з 12.30 да 16-й у мікрараёне Юбілейны-2, каля крамы «Мегатоп» і офіса «Белтэлекама».

Апошнія навіны