BE RU EN

Гомельскія школьнікі знялі на відэа, як настаўніца пагражае забіць вучня партай

  • 13.09.2019, 17:42

Таксама выкладчыца выкарыстала нецэнзурную лексіку.

У інтэрнэце з'явілася відэа, якое запісалі вучні чацвёртага класа школы №15 Гомеля. На ім настаўніца паводзіць сябе шакавальна: крычыць на вучняў і брыдкасловіць.

Запіс апублікаваў партал Gomel.today.

Са словаў настаўніцы можна зразумець, што яна несла парту, а вучань ці то сказаў нешта не тое, ці то засмяяўся. Пасля чаго выкладчыца накінулася на яго з крыкамі «Закрый рот!» і вымавіла брыдкае слова.

Такім чынам жанчына хацела навучыць дзяцей павазе.

«Пакуль не будзе павагі, не будзе ніякай расейскай мовы. Павага важнейшая за расейскую мову!» - сказала настаўніца.

Апошнія навіны