BE RU EN

Фотафакт: Жыхар Воранава злавіў карпа-гіганта

  • 12.09.2019, 18:41

Дзяніс Мушынскі есці рыбу не стаў і перасяліў яе ў Менскую вобласць.

Жыхар Воранава Дзяніс Мушынскі злавіў недалёка ад райцэнтра вялізнага карпа вагой блізу 32 кілаграм. Есці рыбу не сталі, а... яе перасялілі ў Менскую вобласць, паведамляе «Воранаўская газета».

- За 12 гадоў майго захаплення добрыя ўловы, вядома, былі, але такі трафей упершыню, - распавядае Дзяніс Мушынскі. - Па памеры было зразумела, што рыба ўзроставая. На працягу ўсяго свайго жыцця асобіны гэтага віду растуць. Такім чынам, чым большы памер, тым рыба старэйшая. У асноўным гэты від жыве блізу 30 гадоў. Ёсць і такія, якія дасягаюць проста гіганцкіх памераў, а іх узрост перавышае 50 гадоў.

ФОТА З АСАБІСТАГА АРХІВА
ФОТА З АСАБІСТАГА АРХІВА

Рыбу мужчына вырашыў перавезці ў больш спакойнае месца, дзе ёй будзе камфортна. Новае месца пражывання карпа-гіганта-прыватны вадаём каля ракі Чарніца. Тут праводзяць трэніроўкі і міжнародныя спаборніцтвы па карпфішынгу. Лоўля на гэтым вадаёме дазволена толькі спартыўнымі снасцямі і па прынцыпе «злавіў-адпусці!». Рыбаловы абавязкова павінны мець пры сабе мат і карпавы падсак, а таксама карыстацца толькі бяспечнымі карпавымі мантажамі для таго, каб у выпадку абрыву рыба магла самастойна вызваліцца ад снасці.

Падчас пераезду карп не пацярпеў. Рыбалоў стварыў яму ўсе неабходныя ўмовы: да вялікай ёмістасці з вадой быў падлучаны балон з кіслародам.

Па прыездзе навасельца агледзелі спецыялісты, якія і ўсталявалі ўзрост Воранаўскага гіганта — яму блізу 40 гадоў.

Апошнія навіны