BE RU EN

«Патрабуем вяртання ільгот і адтэрміновак для студэнтаў»

  • 11.09.2019, 9:21

У Менску прайшоў пікет «Народнай Грамады» для збору подпісаў.

Сёння ў Менску прайшоў чарговы пікет для збору подпісаў за актывістаў «Народнай Грамады». Лозунгі: «Лукашэнка павінен сысці» і «Статкевіч - наш прэзідэнт», паведамляе сайт hramada.org.

Галоўнай тэмай гэтага пікету сталі праблемы моладзі. «Народная Грамада» патрабуе аднаўлення ўсіх ільгот для студэнтаў, вяртання адтэрміновак, скасавання абавязковага размеркавання пасля вучобы, бясплатнай і якаснай адукацыі, роспуску БРСМ.

На пікеце можна было запісацца ў ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзідэнты ад БНК Мікалая Статкевіча. Як і 9 верасня, гэтым скарысталіся амаль 40 чалавек. Трое маладзёнаў выказалі жаданне ўступіць у партыю.

«Народная Грамада» запрашае і на наступны свой пікет збору подпісаў, які адбудзецца заўтра (серада, 11 верасня) а 14:30 побач з Палацам Спорту.

Апошнія навіны