BE RU EN

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +26

  • 8.08.2019, 18:52

Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

У пятніцу, 9 жніўня, у Беларусі захаваецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уночы пераважна на поўначы краіны пройдуць дажджы, месцамі па Віцебскай вобласці - моцныя дажджы. Раніцай і ўдень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні сярэдні, уночы на паўночным усходзе — моцны парывісты.

Уночы тэмпература паветра будзе 10-15 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад +20 да +26.

Апошнія навіны