BE RU EN

Фотафакт: Над акупаваным Крымам застракацелі жоўта-сінія сцягі

  • 24.08.2019, 21:59

У многіх гарадах паўвострава паднялі сёння ўкраінскія сцягі.

24 жніўня ў Дзень Незалежнасці Украіны, у акупаваным Расеяй Крыме ў многіх гарадах паднялі ўкраінскія сцягі.

Пра гэта паведамляюць блогеры ў сацыяльных сетках, піша «Апостроф».

Жоўта-сінія сцягі застракацелі ў гарадах Севастопаль і Алушта. У апошнім жыхары ўзнялі яго над адным з дамоў горада ўвечары 23 жніўня - у Дзень сцяга Украіны. Таксама нацыянальны сімвал паставілі на гары і на скале ў моры на анэксаваным паўвостраве.

Карыстальнікі сеткі павіншавалі крымчан з украінскім святам - 28 гадавінай Незалежнасці.

Апошнія навіны