BE RU EN

«Ювентус» гатовы плаціць Нэймару 37 мільёнаў еўраў на год

  • 20.08.2019, 9:55

Клуб уключыўся ў барацьбу за форварда «ПСЖ».

«Ювентус» уключыўся ў барацьбу за форварда «ПСЖ» Нэймара, паведамляе pressball.by. Італійскі клуб гатовы плаціць бразільцу 37 мільёнаў еўраў, менавіта столькі ён атрымлівае ў Францыі. Турынцы маюць намер прапанаваць 100 мільёнаў, а таксама нападніка Паўло Дзібалу, якога ацэньваюць на 80 мільёнаў. Таксама на Нэймар прэтэндуюць «Барселона» і «Рэал».

У сезоне-2018/19 27-гадовы бразілец правёў 28 матчаў у складзе «ПСЖ», забіў 23 галы і аддаў 13 галявых перадач. Парыжскі клуб набыў яго ў «Барселоны» ў 2017 годзе за 222 мільёна еўраў.

Апошнія навіны