BE RU EN

У адэскім гатэлі, дзе загінулі восем чалавек, знаходзілася 14 беларусаў

  • 17.08.2019, 14:53

Усяго ў гатэлі знаходзіліся 200 чалавек.

Пажар у гатэлі «Токіё Стар» у Адэсе адбыўся ў ноч на 17 жніўня. У выніку пажару загінулі 8 чалавек, яшчэ 10 пацярпелі, піша РБК-Украіна.

Паводле звестак паліцыі, на момант пажару ў гатэлі знаходзіліся 200 чалавек, у тым ліку 29 замежнікаў: 14 грамадзян Беларусі, пяць - Францыі, па двое грамадзян Турцыі і ЗША, грамадзяне Малдовы, Польшчы, Нямеччыны і г.д.

Паводле звестак праваахоўнікаў, асноўнай версіяй пажару ў Адэсе з'яўляецца кароткае замыканне ў электрашчытавой побач з пральняй. Акрамя таго, разглядаюцца яшчэ дзве магчымыя версіі: наўмысны падпал з мэтай утойвання забойства і неасцярожнае абыходжанне з агнём наведвальнікамі гатэля.

На гэты момант устаноўленыя імёны ўсіх пацярпелых, апазнанне загінулых яшчэ мае быць.

Апошнія навіны