BE RU EN

Менскае «Дынама» падпісала кантракт з трохразовым чэмпіёнам свету

  • 15.08.2019, 18:34

Аляксей Цярэшчанка ўклаў пробнае пагадненне з «зубрамі».

Расейскі форвард Аляксей Цярэшчанка падпісаў пробны кантракт з менскім «Дынама».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.

У мінулым сезоне 38-гадовы форвард набраў 16 (6+10) балаў у 30 матчах у складзе «зуброў».

У міжсезонне хакеіст перайшоў у маскоўскае «Дынама», аднак у выніку рада дырэктараў расейскага клуба не зацвердзіла падпісанне гульца.

Адзначым, што Цярэшчанка з'яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету ў складзе каманды Расеі.

Апошнія навіны