Ілан Маск: Бензінавым рухавікам месца ў музеі
- 13.08.2019, 19:07
Кіраўнік кампаніі Tesla ўпэўнены, што традыцыйныя паліўныя рухавікі састарэлі.
Кіраўнік кампаніі Tesla Ілан Маск ужо неаднаразова распавядаў пра перавагі электракара перад традыцыйнымі паліўнымі развязаннямі. У сваёй новай заяве ён назваў звыклыя рухавікі ўнутранага згарання «мінулым стагоддзем» і прадказаў ім незайздросны лёс музейных экспанатаў, піша 24tv.ua.
На сваёй Twitter-старонцы эксцэнтрычны мільярдэр заявіў, што традыцыйныя сілавыя ўстаноўкі транспартных сродкаў - не больш як «пераходнае захапленне», якое хутка «будзе крута глядзецца хіба што ў музеі».
Заўважым, ён нават параўнаў іх з паравымі рухавікамі, намякнуўшы на старэнне тэхналогіі ў параўнанні з электрычнымі прывадамі.