BE RU EN

У Маладзечне пацыент забіў кіроўцу «хуткай»

  • 6.07.2019, 10:32

Гэты адбылося ранкам 5 ліпеня.

Уранку 5 ліпеня ў Маладзечне загінуў кіроўца хуткай Сяргей Ш., паведамляе nn.by.

Вядома, што хуткая выязджала да мужчыны з эпілептычным прыпадкам. Пасля пацыента даставілі ў лякарню №2.

Але ён не захацеў выходзіць з машыны. Пачаў супраціўляцца.

Тады кіроўца наважыў дапамагчы дактарам.

«На просьбу выйсці з машыны кіроўца атрымаў удар, - распавяла «Наша Ніве» Алена, пляменніца загінулага. - Як так атрымалася, што ён загінуў, я не ведаю. Заключэння аб смерці пакуль няма».

Жанчына паведаміла, што пацыента затрымала міліцыя. Ці быў той пацыент п'яны, ці свядома ўдарыў кіроўцу, ці выпадкова - высвятляецца.

Цяпер пацыент пад вартай.

Апошнія навіны