BE RU EN

Таемныя праекты ФСБ: хакеры здабылі звесткі з сэрвераў расейскіх спецслужб

  • 21.07.2019, 10:44

Адбыўся найбуйнейшы выцек засакрэчаных звестак.

Хакеры ўзламалі сэрверы Федэральнай службы бяспекі Расеі і скралі 7,5 тэрабайта звестак.

Пра гэта паведамляе расейская служба ВВС.

Скрадзеныя звесткі яны даслалі журналістам. Інфармацыя, зрэшты, тычыцца таемных праектаў з рассакрэчваннем ананімных карыстальнікаў рэсурсу Tor (браўзэр, які дазваляе заставацца ў інтэрнэце інкогніта), атрымання інфармацыі з сацмедыяў і ізаляцыі інтэрнэту ў Расеі ад сусветнай сеткі.

Хакеры перадалі інфармацыю для распаўсюду групе Digital Revolution, якая ўжо спрабавала выкрыць звесткі ФСБ.

Таксама звесткі атрымалі і некаторыя ўплывовыя СМІ Расеі. Хакеры апублікавалі назвы таемных праектаў: Арыён, Надзея, Стасункі, Грыўна.

Выданне адзначае, што гэта можа быць самым вялікім у гісторыі выцекам звестак аб працы расейскіх спецслужбаў у інтэрнэце.

Апошнія навіны