BE RU EN

Зяленскі склікае сілавікоў праз справу Шарамета

  • 20.07.2019, 11:29

З дня забойства журналіста прайшло тры гады, але пытанняў застаецца больш, чым адказаў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што чакае дакладу ад генпракурора, кіраўнікоў МУС і Нацпаліцыі, старшыні СБУ ў справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта ён заявіў у сябе ў Facebook.

«23 ліпеня прашу сабрацца генпракурора, міністра ўнутраных спраў, кіраўніка Нацпаліцыі і старшыні СБУ і далажыць пра ход расследавання», - адзначыў Зяленскі, запрасіўшы журналістаў.

Ён падкрэсліў, што ўкраінская супольнасць ужо даўно павінна атрымаць адказ на пытанне «Хто забіў Паўла?»

Зяленскі нагадаў, што раскрыццё забойства Шарамета пяты прэзідэнт Пётр Парашэнка і праваахоўныя органы называлі «справай гонару». «Прайшло тры гады. Пытанняў застаецца больш, чым адказаў», - падкрэсліў Зяленскі.

20 ліпеня 2016 года а 07:45 у цэнтры Кіева быў падарваны аўтамабіль кіраўніка выдання «Украинская правда» Алены Прытулы, у якім знаходзіўся Шарамет. Ён памёр у карэце хуткай дапамогі.

Апошнія навіны