BE RU EN

Віленскі суд дазволіў блакаванне прапагандысцкага Sputnik у Літве

  • 12.07.2019, 17:57

Партал - адзін з інструментаў ажыццяўлення інфармацыйнай палітыкі Расеі ў краіне.

У пятніцу Віленскі акруговы адміністрацыйны суд прыняў пастанову Літоўскай камісіі ў тэлевізіі і радыёвяшчанню пра блакаванне партала Sputnik, што належыць расейскаму дзяржаўнаму агенцтву навін, за парушэнне аўтарскіх правоў. Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

«Суд санкцыянаваў пастанову», - сказаў старшыня камісіі Мантас Марцішус.

З ягоных слоў, пастаўшчыкі паслуг інтэрнэту павінны будуць заблакаваць дамен https://sputniknews.lt/ цягам пяці дзён.

Камісія ўжыла санкцыю, бо вызначыла, што Sputnik незаконна перадрукоўваў артыкулы Літоўскага радыё і тэлевізіі LRT.

Гэта пастанова не звязаная са зместам, які распаўсюджвае Sputnik, хоць літоўская выведка летась паведамляла, што партал з'яўляецца адным з інструментаў ажыццяўлення інфармацыйнай палітыкі Расеі ў краіне.

Апошнія навіны