BE RU EN

Фотафакт: Стартаваў прыём дакументаў у беларускія ВНУ

  • 12.07.2019, 16:40

Гэты этап уступнай кампаніі будзе доўжыцца да 17 ліпеня.

У пятніцу стартаваў прыём дакументаў ад абітурыентаў. Прадоўжыцца гэты этап уступнай кампаніі па 17 ліпеня, піша nn.by.

На платнае навучанне дакументы будуць прымаць да 4 жніўня. Некалькі іншая сістэма дзейнічае ў ВНУ для сілавікоў і для творчых спецыяльнасцяў.

Усяго ў 2019 годзе ў ВНУ плануецца прыняць 54,7 тысячы чалавек, што на 1 адсотак больш за план прыёму мінулага года. З іх на платнае - 28,2 тысячы.

Апошнія навіны