BE RU EN

Віктар Шандаровіч: У Расеі – усе прыгонныя, зверху данізу

  • 27.06.2019, 9:22

Вядомы публіцыст – пра адрозненні грамадзянаў ЗША і РФ.

– Вось амерыканцы розныя, я часта там бываю, – разважае Віктар Шандаровіч на «Эху Москвы». – Яны вельмі розныя, як усё чалавецтва. Але ёсць адзін агульны назоўнік. Ведаеш, не прыгонныя. Вось ні разу. Вось прыгонных я ў Амерыцы не сустракаў. Чорных, белых, жоўтых, разумных, тупых, агрэсіўных, якіх заўгодна. Прыгонных – не. А ў нас – усе прыгонныя. Зверху данізу. На пальцах пералічыць свабодных людзей.

...Амерыка – гэта краіна свабоды, якая пахне, як пахне як кожная свабода вельмі па-рознаму. Але гэта жывое.

А ў Расеі мярцвенькае. Няма традыцый. Традыцыі змяняюцца. І калі тлумачыць гэтым самым людзям і на практыцы паказваць, што свабодным быць правільна, што гэта не маргіналы. Як нам патлумачылі пра нас, якія выйшлі за Галунова апошні раз. Усёй краіне патлумачылі.

Апошнія навіны