BE RU EN

Трамп: Я гатовы ўвесці дадатковыя мыты на кітайскія тавары

  • 26.06.2019, 18:06

Адначасова прэзідэнт ЗША дапусціў магчымасць дасягнення амерыкана-кітайскай дамоўленасці на саміце G20.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што можа ўвесці дадатковыя мыты на кітайскія тавары, калі не дасягне гандлёвага пагаднення з лідарам КНР Сі Цзіньпінам, паведамляе «Голос Америки».

«Я гатовы ўвесці дадатковыя мыты, вельмі істотныя дадатковыя мыты, калі не атрымаецца, калі мы не дамовімся», - сказаў прэзідэнт у інтэрв'ю Fox Business Network.

Пры гэтым ён дапусціў магчымасць таго, што двум лідарам удасца дасягнуць дамоўленасці падчас саміту «Вялікай дваццаткі» ў Японіі і тым самым прадухіліць увядзенне дадатковых тарыфаў.

Апошнія навіны