BE RU EN

Менскае «Дынама», «Шахцёр» і «Віцебск» даведаліся спаборнікаў па кваліфікацыі Лігі Еўропы

  • 18.06.2019, 18:15

У швейцарскім Ньёне завяршылася лёсаванне першага кваліфікацыйнага раўнда футбольнай ЛЕ.

У Ньёне прайшло лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы-2019/20, падчас якога менскае «Дынама», салігорскі «Шахцёр» і «Віцебск» даведаліся пра сваіх спаборнікаў, паведамляе pressball.by.

Менскае «Дынама» згуляе з латвійскай «Ліепаей».

«Шахцёр» пазмагаецца з мальтыйскім «Хіберніансам».

«Віцебск» высветліць адносіны з фінскім «Куопіё».

Матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду пройдуць 11 і 18 ліпеня 2019 года. Лёсаванне 2-га раўнда адбору адбудзецца 19 чэрвеня.

Апошнія навіны