BE RU EN

Супрацоўніцы «БЕЛМАШа» дамагліся магчымасці працаваць ля станка ў купальніках праз спякоту

  • 18.06.2019, 17:49

Правіла дзейнічае, калі тэмпература паветра перавышае 27 градусаў.

На беларускім прадпрыемстве «БЕЛМАШ» супрацоўніцам дазволілі працаваць ля станка ў купальніках. Прычынай таму стала анамальная спёка ў пачатку чэрвеня на тэрыторыі Беларусі, якая паўплывала на прадукцыйнасць працы.

На патрабаванне жаночай паловы калектыву кіраўніцтва кампаніі абнавіла правілы дрэс-кода для гэтай катэгорыі супрацоўнікаў на тэрыторыі прадпрыемства. Цяпер тут можна сустрэць дзяўчат, якія тэстуюць прадукцыю кампаніі - дрэваапрацоўчыя станкі, у купальніках, піша telegraf.by.

Згодна з новымі правіламі, тэсціроўшчыцы абсталявання могуць быць адзетыя ў купальнік або прыгожую бялізну, якія не замінаюць асноўнаму тыпу дзейнасці. Для абароны выкарыстоўваюцца фартух, акуляры і пальчаткі. Правіла дзейнічае толькі ў тых выпадках, калі тэмпература паветра перавышае 27 градусаў па Цэльсіі.

Апошнія навіны