BE RU EN

Трамп распавёў пра новы ліст Кім Чэн Ына

  • 11.06.2019, 20:51

Кіраўнік Белага дома намякнуў на магчымасць трэцяга саміту.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак заявіў, што атрымаў вельмі цёплы ліст ад паўночнакарэйскага кіраўніка Кім Чэн Ына.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Reuters.

Ён назваў выдатнай сваю перапіску з паўночнакарэйскім лідарам.

Трамп адзначыў, што на яго думку, у Пхеньяне адбываецца нешта пазітыўнае, аднак ніякіх падрабязнасцяў даваць не стаў.

Як паведамлялася, у Белым доме сцвярджаюць, што трэці саміт паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і лідарам КНДР з'яўляецца магчымым на жаданне Пхеньяна.

Апошнія навіны