BE RU EN

У менскім аэрапорце Mustang на расейскіх нумарах вылецеў з дарогі і перакуліўся

  • 1.06.2019, 19:09

У аўто было чатыры чалавекі.

«Чатыры чалавекі ў аўто. Усе жывыя. Ляцелі шляхетна. Віск тармазоў стаяў на ўсю ваколіцу. Нумары расейскія, але ў аўто беларусы. Аўто не перааформілі яшчэ. Побач ехала спадарыня на Mazda, яна і падрэзала», - паведаміў сведка abw.by.

Афіцыйныя падрабязнасці пра здарэнне агучыла БелТА са спасылкай на начальніка аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Аляксандра Папову:

ФОТА: ABW.BY

«З аэрапорта ў кірунку трасы М1 рухаліся аўтамабіль Ford Mustang і Mazda. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры перабудове кіроўца Mazda не саступіў дарогу, пасля сутыкнення Ford Mustang перакуліўся. Кіроўца апошняга аўтамабіля быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, але ўжо адпушчаны».

Апошнія навіны