BE RU EN

Сустрэча на Эльбе: Як беларус і амерыканец сталі героямі культавага фота

  • 3.05.2019, 10:54

Пра двух лейтэнантаў, якія сталі адным з сімвалаў перамогі.

25 красавіка ў ваколіцах нямецкага горада Таргаў ля зруйнаванага моста праз Эльбу сустрэліся амерыканскія і савецкія вайскоўцы, піша «Салідарнасць».

Савецкі дазор пад камандаваннем лейтэнанта Аляксандра Сільвашкі спачатку прыняў амерыканцаў за немцаў і абстраляў іх. Адна з куль ледзь не зачапіла лейтэнанта Уільяма Робертсана.

Тая сустрэча ў выніку скончылася шчасліва, а лейтэнанты Сільвашка і Робертсан неўзабаве сталі сусветна вядомымі, дзякуючы фотакору часопіса «Life», які захаваў абдымкі двух вайскоўцаў.

Аляксандр Сільвашка, ураджэнец Клецкага раёна, да апошніх гадоў жыцця прыязджаў у Таргаў на штогадовыя ўрачыстасці, прысвечаныя сустрэчы на Эльбе. Памёр Аляксандр Сафронавіч у 2010-м, не дажыўшы некалькі месяцаў да чарговай сустрэчы ў Нямеччыне.

Апошнія навіны