BE RU EN

Дырэктыва што да «Паўночнага струменю-2» увайшла ў дзеянне

  • 23.05.2019, 17:28

Дырэктыва Еўракамісіі павінна перашкодзіць будаўніцтву газаправода.

Дырэктыва Еўракамісіі, якая павінна перашкодзіць будаўніцтву газаправода «Паўночны струмень-2», увайшла ў дзеянне 23 траўня. Цяпер у дзяржаваў-сябраў ЕЗ ёсць дзевяць месяцаў для рэалізацыі дырэктывы, паведамляе «Радыё Польшча».

Дырэктыва ўжываецца да ўсіх газаправодаў, размешчаных на тэрыторыі ЕЗ, уключаючы трубаправоды, якія пачынаюцца за межамі саюза.

У выпадку «Паўночнага струменю-2» выкарыстанне заканадаўства ЕЗ павінна быць абмежаванае тэрытарыяльнымі водамі Нямеччыны. Гаворка ідзе пра празрыстасць цэн і доступ іншых кампаній да трубы.

Астатняя частка газаправода будзе рэгулявацца правіламі, якія ўзгодняць на перамовах Нямеччына і Расея, а Еўрапейская камісія павінна гарантаваць, што пры гэтым будзе выконвацца заканадаўства ЕЗ. Польшча ўжо заявіла, што будзе сачыць за гэтым працэсам.

Апошнія навіны