BE RU EN

Беларусь аднаўляе перапампоўванне нафты ў кірунку Украіны і Польшчы

  • 20.05.2019, 15:16

Чакаецца пацверджанне з боку краін-партнёраў.

Беларусь можа аднавіць перапампоўванне нафты ў кірунку Польшчы, якое было прыпыненая праз праблемы з забруджваннем нафты, ужо з поўначы 21 траўня, піша «Белорусы и рынок».

Пра гэта паведаміла прадстаўніца дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім».

Беларусь таксама разлічвае, што ўжо сёння можа аднавіцца перапампоўванне нафты ў кірунку Украіны, якая была прыпыненая праз адсутнасць рэзервуараў для захоўвання бруднай нафты.

Менск кажа, што для аднаўлення перапампоўвання чакае пацверджання з боку Польшчы і Украіны.

Паступленне забруджанай расейскай нафты прывяло раней да прыпынення транзіту ў Еўропу праз нафтаправод «Дружба», які здольны транспартаваць да мільёна барэляў нафты за дзень.

Беларусь, якая была вымушаная скараціць перапрацоўку нафты і экспарт нафтапрадуктаў, ацэньвала свае страты на сотні мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны