BE RU EN

Украінскія вайскоўцы апублікавалi кадры знішчэння расейскай гаўбіцы

  • 19.05.2019, 16:56

Таксама знішчаны апорны пункт непрыяцеля і схаваная ім тэхніка.

Расейская гаўбіца была выяўленая на перадавой на Светладарскай дузе і знішчаная батальённа-тактычнай групай палка Нацгвардыі Украіны «Азоў». Відэазапіс падзеі «Азоў» 17 траўня размясціў у сваім акаўнце ў YouTube. Таксама знішчаны апорны пункт непрыяцеля і схаваная ім тэхніка, заявілі ў падраздзяленні, паведамляе gordonua.com.

Галоўны рэдактар «Цензор.НЕТ» Юрый Бутусаў напісаў у Facebook, што на відэа захаваны факт чарговага найгрубейшага парушэння расейскім войскам Менскіх пагадненняў, якія забараняюць выкарыстанне артылерыі калібру 122 мм.

«Украіна і АБСЕ маюць на руках сведчанні выкарыстання ВС РФ цяжкага ўзбраення ў прыфрантавой зоне. Велізарная павага «Азову», рэакцыя вельмі хуткая, выразнасць малюнка проста выдатная», - адзначыў Бутусаў.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і падтрымоўванымі Расеяй баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога.

Штаб аперацыі Аб'яднаных сіл рэгулярна фіксуе выкарыстанне расейска-тэрарыстычнымі войскамі забароненых Менскімі дамовамі артылерыйскіх сістэм і мінамётаў.

Апошнія навіны