BE RU EN

Зяленскі наважыў зладзіць шэсце з украінцамі перад інаўгурацыяй ў Радзе

  • 17.05.2019, 21:15

Абраны прэзідэнт Украіны адзначыў, што хацеў бы прынесці прэзідэнцкую прысягу перад усімі ўкраінцамі.

Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў украінцаў далучыцца да шэсця з Марыінскага парку ў Вярхоўную Раду, дзе яго прывядуць да прысягі.

«Я запрашаю ўсіх ахвочых раніцай 20 траўня ў Марыінскі парк, адкуль я адпраўлюся ў Вярхоўную Раду. Там жа на вялікіх экранах вы зможаце ўбачыць маю клятву вам. Буду адчуваць, што вы побач», - напісаў ён у Facebook.

Зяленскі адзначыў, што хацеў бы прынесці прэзідэнцкую прысягу перад усімі ўкраінцамі, аднак паводле рэгламента вымушаны гэта рабіць у зале Вярхоўнай Рады.

Нагадаем, што інаўгурацыя Зяленскага адбудзецца ў панядзелак, 20 траўня.

Апошнія навіны