BE RU EN

Дадзены старт 5G ва Украіне

  • 17.05.2019, 13:59

Пятро Парашэнка падпісаў указ пра ўкараненне ва Украіне сувязі новага пакалення.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка 17 траўня падпісаў указ аб укараненні 5G-сувязі ва Украіне. Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

Ён адзначыў, што ва Украіне апошнія гады актыўна развіваецца IT-сектар.

«Разуменне таго, што сувязь пятага пакалення ў 2020 годзе запрацуе ў большасці краін Еўразвязу, мы не збіраемся адставаць. Сёння хачу падпісаць указ, у якім выразна вызначаныя графікі, і які дазволіць нам запусціць сувязь пятага пакалення ў 2020 годзе... Хачу падпісаць указ аб забеспячэнні ўмоў для ўкаранення сістэмы рухомай мабільнай сувязі пятага пакалення... Пятае пакаленне - яшчэ ў Еўропе няма, а мы рухаемся наперад», - сказаў прэзідэнт.

4G-сувязь зарабіла ва Украіне ў 2018 годзе.

5G - пятае пакаленне сувязі, якое дзейнічае на аснове стандартаў тэлекамунікацый, што ідуць за існымі стандартамі 4G/IMT-Advance.

Апошнія навіны