BE RU EN

Фотафакт: Сустрэча Мікалая Статкевіча і Святланы Алексіевіч

  • 16.05.2019, 19:10

Лідар Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу і Нобелеўская лаўрэатка сустрэліся ў Менску.

Лідар БНК Мікалай Статкевіч размясціў сёння ў Фэйсбуку фатаграфію з Нобелеўскай лаўрэаткай у літаратуры Святланай Алексіевіч.

«На днях меў гонар быць госцем Святланы Алексіевіч. Добра, што ў нашай краіне ёсць такая Асоба», - напісаў палітык.

Мікалай Статкевіч - адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, старшыня партыі «Народная Грамада», правёў у зняволенні ў Беларусі за свае палітычныя погляды блізу 8 гадоў.

Святлана Алексіевіч - беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры, аўтар кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд».

Апошнія навіны