BE RU EN

Сышоў з пасады Уладзімір Шымаў, які 17 гадоў узначальваў БДЭУ

  • 16.05.2019, 12:53

Шымаў быў міністрам эканомікі Беларусі.

Уладзімір Шымаў сышоў з пасады рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Ён займаў гэтую пасаду з 2002 года, піша nn.by.

Шымаў нарадзіўся ў 1948 годзе ў Запарожскай вобласці Украіны, вучыўся ў школе ў Горлаўцы пад Данецкам і ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.

У 27 гадоў трапіў у Беларусь, атрымаўшы накіраванне на працу ў мясцовы Дзяржплан.

У 1996-2002 годзе быў міністрам эканомікі Беларусі.

Сын экс-рэктара - чарнасоценец Усевалад Шымаў - выкладае паліталогію ў БДУ.

***

Новым рэктарам БДЭУ будзе былы першы прарэктар Вячаслаў Шуцылін.

Акрамя таго, прызначаны рэктар Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Ім стаў Віталь Веліканаў.

Апошнія навіны