BE RU EN

«Пакажыце ж нам гэтыя 57 чыстых калгасаў, ну!»

  • 15.05.2019, 17:14

Блогер Малішэўскі апавёў, чым КДК займаўся 50 дзён.

Камітэт дзяржкантролю ў сакавіку-красавіку выявіў больш за 1,3 тысячы фактаў загаджанасці памяшканняў для ўтрымання жывёлы і прылеглых да фермаў тэрыторый, адсутнасці падсцілачнага матэрыялу, утрымання жывёлы з парушэннем ветэрынарных і заатэхнічных патрабаванняў, піша «Салiдарнасць».

Антыжурналіст Віктар Малішэўскі звярнуў увагу, што ў краіне 1357 калгасаў і «выяўлена больш за 1,3 тысячы фактаў ЗАГАДЖАНАСЦІ памяшканняў для ўтрымання жывёлы».

– Пакажыце ж нам гэтыя 57 чыстых калгасаў, ну! – прапануе ён. – І галоўны лік дня: 50 дзён Камітэт дзяржкантролю сачыў за г...ом.

Апошнія навіны