У цэнтры Парыжа з'явілася аптычная ілюзія
- 9.04.2019, 15:33
Піраміда Луўра падымаецца з бездані.
У Парыжы ў шкляной піраміды Луўра з'явілася гіганцкая аптычная ілюзія, створаная мастаком JR. Праца называецца «Таямніца Вялікай піраміды» і прымеркаваная да 30-годдзя будынку, піша «Медуза».
Ілюзія відаць з даху Луўра, дзе ўсталяваная відэакамера; малюнак з яе транслюецца на вялікія экраны ля фасада музея. З гэтага пункту здаецца, што піраміда падымаецца з глыбінь зямлі і аточаная скаламі.
Усталяванне інсталяцыі заняло чатыры дні: блізу 400 валанцёраў расклалі вакол піраміды дзве тысячы дзесяціметровых палосак з выявай.
Мастак і фатограф JR вядомы, дарэчы, размяшчэннем гіганцкіх фатаграфій у гарадскім асяроддзі: напрыклад, ён расклейваў на фасадах дамоў у фавелах Рыа-дэ-Жанэйра здымкі жаночых твараў, а ў Ізраілі і на тэрыторыях Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі - фота ізраільцян і палесцінцаў, якія працуюць у адной і той жа прафесіі. У 2016 годзе JR наляпіў на піраміду чорна-белы малюнак будынка Луўра, праз што яна з некаторых ракурсаў як быццам «знікла».