BE RU EN

Фотафакт: Галоўнае дэрбі Расеі ў беларускіх колерах

  • 6.04.2019, 17:07

Расейскі інтэрнэт-партал перад дэрбі «Спартак» - ЦСКА выявіў Алега Конанава і Віктара Ганчарэнку ў вышыванках.

Расейскі партал sport24.ru напярэдадні прынцыповага маскоўскага дэрбі паміж «Спартаком» і ЦСКА выявіў галоўных трэнераў каманд Алега Конанава і Віктара Ганчарэнку ў нацыянальных беларускіх строях (вышыванках), падкрэсліваючы тым самым іх шчыльную сувязь з Беларуссю, паведамляе "Прессбол".

Матч «Спартак» - ЦСКА адбудзецца ў суботу, 6 красавіка, на хатняй арэне «чырвона-белых». Пачатак а 19.00.

«Галоўнае дэрбі Расеі сёння пройдзе ў беларускіх тонах. Хто мацнейшы: Алег Георгіевіч ці Віктар Міхайлавіч? Даведаемся неўзабаве!» - піша твітэр sport24.ru.

Апошнія навіны