BE RU EN

На трасу пад Пружанамі наляцела пясчаная віхура

  • 25.04.2019, 17:59

Hезвычайную з'яву пад Пружанамі знялі на відэа.

Сёння аўтамабілісты недалёка ад горада Пружанаў у Берасцейскай вобласці сталі відавочцамі рэдкай з'явы. Дарогу завалакло не тое пылам, не тое пяском. Бачнасць упала практычна да нуля, бяспечна рухацца ў такіх варунках было практычна немагчыма, піша onliner.by.

У адпаведнасці з ПДР (п.2.30) недастатковая бачнасць дарогі - бачнасць дарогі ў кірунку руху, меншым за 300 метраў, абумоўленая пагоднымі (метэаралагічнымі) умовамі (дождж, снег і іншыя атмасферныя ападкі) і іншымі фактарамі, якія зніжаюць празрыстасць атмасферы (пыл, дым, туман, смог).

Пры недастатковай бачнасці дарогі хуткасць руху павінна дазваляць кіроўцу спыніць транспартны сродак у межах бачнасці дарогі ў кірунку руху (п.87.1).

Апошнія навіны