BE RU EN

Вікторыя Азаранка: Мужчынам таксама варта гуляць тры сэты

  • 25.04.2019, 10:04

У гэтым выпадку не будзе сапсаваных паўфіналаў і фіналаў.

Вікторыя Азаранка мяркуе, што ў мужчынскім тэнісе варта скасаваць пяцісэтавыя матчы. Пра гэта беларуская спартоўка напісала ў Твітэры, адказваючы на пытанне падпісчыка, чаму мужчыны на некаторых турнірах праводзяць гульні з пяці сэтаў, а жанчыны не, паведамляе pressball.by.

На мой погляд, мужчынам таксама варта гуляць тры сэты! Якасць тэнісу будзе лепшай, і не будзе сапсаваных паўфіналаў і фіналаў праз нервовае знясіленне, як гэта адбывалася раней, - падкрэсліла Азаранка.

Апошнія навіны