BE RU EN

У Алжыры арыштаваныя набліжаныя да зрынутага дыктатара мільярдэры

  • 22.04.2019, 16:22

Затрыманыя абвінавачваюцца ў карупцыі.

У Алжыры арыштаваныя пяць найбуйнейшых бізнэсоўцаў, якія ўваходзілі ў атачэнне дыктатара Абдэльазіза Бутэфліка, што нядаўна сышоў у адстаўку пасля масавых пратэстаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод арыштаваных паводле абвінавачвання ў карупцыі мільярдэраў - Ісад Рэбраб і чацвёра братоў з сям'і Кунінеф.

На мінулым тыдні генерал-лейтэнант Гайдо Салах, начальнік генштаба алжырскага войска, які адыграў важную ролю ў сыходзе Бутэфлікі з пасады, заявіў, што супраць шэрагу прадстаўнікоў алжырскай эліты будуць распачатыя крымінальныя справы паводле абвінавачвання ў карупцыі. Абвінавачванні ўжо выстаўленыя супраць былога прэм'ера і міністра фінансаў краіны.

Прэзідэнцкія выбары ў Алжыры прызначаныя на 4 ліпеня.

Апошнія навіны