BE RU EN

Ігар Комлік: Мы пройдзем усе судовыя інстанцыі - і ўнутры краіны, і за мяжой

  • 18.04.2019, 18:51

Лідэры прафсаюза РЭП спрабуюць абскардзіць прысуд.

Менскі гарадскі суд не задаволіў апеляцыю Ігара Комлік і Генадзя Фядыніча.

18 красавіка Менск гарадскі суд разглядаў апеляцыю лідараў прафзвязу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча і пакінуў у дзеянні пастанову суда Цэнтральнага раёна Менска.

«Мы пройдзем усе ступені абскарджвання, а таму будзем звяртацца і ў Вярхоўны суд», - распавёў Ігар Комлік сайту palitviazni.info.

Ігар Комлік дадае, што яны з Генадзем Фядынічам аскардзяць пастанову Менскага гарадскога суда.

«Трэба паказваць, наколькі абсурдная наша сістэма, - кажа суразмоўца. - Паказваць, наколькі яна бруднымі метадамі дзейнічае, калі чорнае называе белым. Але абяцаю, што пройдзем усе судовыя інстанцыі - і ўнутры краіны, і за мяжой».

Апошнія навіны