BE RU EN

Украінцам масава «тэлефануе Парашэнка» і просіць падтрымаць яго на выбарах

  • 18.04.2019, 16:11

У штабе дзейнага прэзідэнта Украіны пацвердзілі, што выкарыстоўваюць «званок прэзідэнта» выбаршчыкам.

Украінцы пачалі паведамляць у сацсетках, што атрымліваюць тэлефонныя званкі, у якіх гучыць запіс звароту Пятра Парашэнкі. Прэзідэнт Украіны просіць прыйсці на выбары 21 красавіка і падтрымаць ягоны курс.

Як паведамляе liga.net, у штабе Парашэнкі пацвердзілі, што выкарыстоўваюць «званок прэзідэнта» выбаршчыкам. Яна таксама апублікавала аўдыёзапіс тэлефоннага звароту. «Добры дзень, гэта Пятро Парашэнка, прэзідэнт Украіны. 21 красавіка - вызначальны дзень, які вызначыць лёс краіны. Прашу вас падтрымаць мой курс», - кажа прэзідэнт. Ён таксама падкрэслівае, што ягоны курс - гэта «дэмакратыя і годнасць», «стабільная грыўна», а таксама шлях у ЕЗ і NATO. «Падтрымайце моцную Украіну, а не краіну, якая ўпадзе на калені», - сказаў на заканчэнне прэзідэнт у запісе.

Апошнія навіны