BE RU EN

Як цяпер выглядае Нотр-Дам дэ Пары з вышыні птушынага палёту

  • 17.04.2019, 7:44

Фотафакт.

У сеціве з'явіліся здымкі, на якіх выяўлены пацярпелы ад пажару базіліка Парыжскай Маткі Боскай (Нотр-Дам-дэ-Пары) з вышыні птушынага палёту. Здымкі, знятыя з квадракоптэра, выклала на сваёй старонцы ў Instagram карыстальнік Lana Sator, паведамляе РБК).

«Не магла адмовіць сабе ў магчымасці зірнуць на наступствы пажару з паветра. Паглядзіце і вы!» - напісала аўтарка здымкаў, паказаўшы, што апынулася ў Парыжы менавіта падчас пажару.

На здымках бачныя наступствы пажару. Відаць, што дах сабора месцамі абрынуўся ўнутр.

Пажар у Нотр-Даме пачаўся вечарам 15 красавіка. У выніку абрынуўся шпіль, а таксама дах. Акрамя таго, агонь знішчыў унутраны драўляны каркас ды інтэр'ер сабора. Цалкам справіцца з агнём пажарнікам удалося больш як праз 12 гадзін. Асноўнай прычынай пажару на сёння называецца няшчасны выпадак. Улады абяцаюць правесці дбайнае расследаванне здарэння.

Дапамогу Францыі ў аднаўленні Нотр-Дама прапанавалі многія краіны, уключаючы Расею. Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў аб патрэбе аднавіць сабор за пяць гадоў.

Апошнія навіны