BE RU EN

У Менску арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель

  • 15.04.2019, 18:44

Палітыка затрымалі напярэдадні набажэнства каля адміністрацыі Лукашэнкі.

Стала вядома, што арыштаваны каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Палітыка арыштавалі напярэдадні набажэнства за вызваленне Беларусі ад лукавага, які прайшоў сёння ў Менску.

Да новага малебны «Вызвалі нас ад лукавага» каля адміністрацыі Лукашэнкі па адрасе Карла Маркса, 38 заклікала партыя «Народная Грамада», якая ўваходзіць у Беларускі Нацыянальны Кангрэс.

4 красавіка ўлады знішчылі крыжы па перыметры Курапатаў - месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Было знішчана і вывезена блізу 100 крыжоў.

12 красавіка ўлады знішчылі яшчэ 50 крыжоў у Курапатах.

Апошнія навіны