BE RU EN

Магілёўскі фатограф перамог у конкурсе часопіса Nature

  • 13.04.2019, 19:31

Nature - адзін з самых аўтарытэтных навуковых часопісаў свету.

Міхаіл Капычка з Магілёва стаў пераможцам фотаконкурсу Scientist At Work («Навукоўцы за працай»), які сёлета трэцім разам праводзіў адзін з самых аўтарытэтных навуковых часопісаў свету Nature, паведамляе belmir.by.

Магілёвец выслаў на суд журы фатаграфію, зробленую ў сваім горадзе ўначы 18 ліпеня 2013 года. На ёй выяўлены біёлаг з МДУ імя Куляшова, які здымае на камеру тысячы падзёнак, што паміраюць на гарачым асфальце вуліцы Чалюскінцаў.

ФАТАГРАФІЯ-ПЕРАМОЖЦА КОНКУРСУ SCIENTIST AT WORK
АЎТАР: МІХАІЛ КАПЫЧКА

Той дзень быў цёплы, ціхі - ідэальны для размнажэння над Дняпром гэтых крылатых насякомых-аднадзёнак. Аднак пасля заходу сонца многія з іх, мабыць, памыляліся і прымалі за раку цёмную звілістую дарогу, якая ідзе ўздоўж яе.

Са слоў Капычка, убачыўшы парушаную траекторыю руху падзёнак, жыхары звязаліся з універсітэтам. «Агні начнога горада дэзарыентавалі насякомых, якія паляцелі ад ракі і не змаглі змясціць будучых нашчадкаў у ваду», - растлумачыў фатограф.

Сёлета конкурс Scientist At Work атрымаў блізу 370 заявак. Мастацкія рэдактары Nature адабралі пераможцаў, адзначыўшы таксама шэраг іншых работ. Магілёвец атрымае бясплатную гадавую падпіску на гэты часопіс і невялікі грашовы прыз.

Апошнія навіны