BE RU EN

Жыхары якіх краін адчуваюць сябе самымі здаровымі

  • 13.04.2019, 11:53

Толькі 8% еўрапейцаў ацэньваюць сваё здароўе як дрэннае.

70% жыхароў Еўразвязу адчуваюць сябе добра ці нават выдатна, паводле апошніх звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва Еўрастат. Самымі здаровымі адчуваюць сябе ірландцы (83% станоўча ацэньваюць свой стан здароўя), услед за імі ідуць жыхары Кіпра (78%), Італіі і Швэцыі (па 77%). А менш за ўсё сваім самаадчуваннем задаволеныя жыхары Літвы і Латвіі (па 44%) і Партугаліі (49%), піша "Европульс".

Толькі 8% еўрапейцаў ацэньваюць сваё здароўе як дрэннае.

Мужчыны скардзяцца на сваё здароўе радзей, чым жанчыны: агулам 72% мужчын у Еўропе ўважаюць сябе здаровымі і толькі 67% жанчын. Прычым, чым старэйшыя еўрапейцы - тым большы гэты разрыў. Сярод еўрапейцаў ад 16 да 44 гадоў розніца складае ўсяго 1% (88% мужчын і 87% жанчын адчуваюць сябе добра), сярод 45-64-гадовых - 4% (69% мужчын супраць 65% жанчын), а сярод састарэлых еўрапейцаў - 6% (45% мужчын супраць 39% жанчын).

Апошнія навіны