BE RU EN

У Венесуэлу зноўку прыбылі расейскія Іл-62 і Ан-124

  • 24.03.2019, 16:13

У краіну таксама даставілі 99 расейскіх вайскоўцаў ці ж байцоў прыватных вайсковых кампаній.

У сталіцу Венесуэлы Каракас напярэдадні прыбылі два самалёты Міністэрства абароны Расеі - Іл-62 і адзін з найбуйнейшых транспартных самалётаў у свеце Ан-124. У Сеціве з'явіліся фатаграфіі і відэа з лётнага поля. На кадрах - група мужчын, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак мясцовага выдання NoticieraDigital, у Венесуэлу прыбылі 99 расейскіх вайскоўцаў ці ж байцоў прыватных вайсковых кампаній на чале з генералам Васілём Танкашкуравым, начальнікам Галоўнага штаба Наземных сіл расейскага войска. Пра гэта таксама пішуць блогеры, якія асвятляюць падзеі ў Венесуэле. Якіх-небудзь пацверджанняў гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма. Афіцыйна Мінабароны Расеі паведамленні аб прыбыцці ў Венесуэлу самалётаў не каментуе.

Зыходзячы са звестак авіятрэкераў, самалёты прыбылі ў Каракас з Сірыі праз Дакар.

Як Ан-124, так і Іл-62 у апошнія месяцы ўжо бывалі ў Венесуэле. Пра тое, што і каго яны перавозілі, таксама не паведамлялася. Агенцтва Reuters неўзабаве пасля таго, як Хуан Гуайдо стаў прэзідэнтам, пісала пра прыбыццё ў краіну «для абароны» Мадуры, якога падтрымлівае Расея, некалькіх соцень байцоў так званай «ПВК Вагнера».

Напярэдадні Гуайдо заявіў, што рэжым Мадуры «перажывае апошнія дні».

Апошнія навіны