BE RU EN

Касінераў: Справа Паліенкі - палітычная свістапляска

  • 21.03.2019, 11:33

Экс-палітвязня Змітра Паліенку адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Учора быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка, a сёння праходзяць следчыя дзеянні паводле ягонай справы, піша сайт palitviazni.info.

"Відавочная палітычная свістапляска", - мяркуе паплечнік актывіста, былы палітвязень Вячаслаў Касінераў.

Паліенку падазраюць ва “учыненні злачынства” паводле артыкула 339, ч.3 КК РБ ("Асабліва злоснае хуліганства"). У актывіста канфіскавалі ўсю тэхніку (кампутар, мабільны тэлефон), літаратуру, улёткі, налепкі і г.д.

"Бачыў Змітра, пачынаюцца следчыя дзеянні: вочныя стаўкі і гэтак далей, - паведаміў Вячаслаў Касінераў. - Рукамі паказаў, што яго збіраюцца пасадзіць. Поўны калідор узброеных аператыўнікаў, адзін спрабаваў за руку мяне вывесці, замкнулі дзверы ў будынак... Відавочная палітычная свістапляска ў закрытым рэжыме".

Са слоў Касінерава, ежу Змітру не дазволілі перадаць.

"Чалавек 24 гадзіны правядзе без харчавання, - адзначае Вячаслаў. - Лекі не ўзялі таксама, сказалі: будзе дрэнна - здадзім у дзяжурную частку, там выклічуць "хуткую". Наступныя тры дні Паліенка правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання".

Апошнія навіны